Новости
Супрацоўнікамі Дзяржынскага раённага аддзела ўнутраных спраў арганізоўваюцца мерапрыемствы па бяспецы, прававой кампетэнтнасці педагогаў і навучэнцаў ("прававы ўсянавуч"). На чарговую сустрэчу бяспекі завітаў начальнік штаба Дзяржынскага РАУС, маёр міліцыі Разумік А.А
Ва ўстанове адукацыі адбыўся сход для законных прадстаўнікоў вучняў з агульнай тэмай "Падлетак і закон: тэрыторыя бацькоўскай адказнасці". У мерапрыемстве прынялі ўдзел і выступілі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Дзяржынскага РАУС Богнат В.А., спецыяліст І-ай катэгорыі інспекцыі па справах непаўналетніх Дзяржынскага РАУС Сабалеўская Т.У., урач-педыятр УЗ "Дзяржынская ЦРБ" Жыдкоў А.Ю.
У суботні дзень імкнемся, каб кожны выхаванец знайшоў сабе ў школе спартыўны занятак па інтарэсах. Для гэтага ёсць усе ўмовы, установа адукацыі забяспечана спартыўным інвентаром, маецца трэнажорная і спартыўная залы, тэнісныя сталы. І калі заняткі заканчваюцца, спартыўнае жыццё на гэтым не спыняецца. Навучэнцы малодшых класаў збіраюць каманды па міні-футболу, старэйшыя – па піянерболу і настольнаму тэнісу…
…Надвор’е становіцца больш халодным, сырым. А гэта значыць, што набліжаецца сезонны ўздым вострых рэспіраторных захворванняў (у тым ліку – і грыпу). Самы надзейны спосаб абароны ад грыпу - прафілактычная прышчэпка! Грып небяспечны сваімі ўскладненнямі…
Урач-тэрапеўт Жыдкоў А.Ю. расказаў навучэнцам пра шкоду курэння, пра карысць прафілактычных прышчэпак, нагадаў пра захаванне здаровага ладу жыцця.
Ва ўстанове адукацыі праведзены мерапрыемствы ў рамках акцыі "Час стаць прыкметней". З навучэнцамі праведзена тлумачальная работа па пытаннях прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму, ўручаны 6 святлоадбівальных элементаў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Бараўскога выканаўчага камітэта Кулакоўскі І.М. і супрацоўнік Дзяржынскага РАУС, маёр міліцыі Разумік А.А
У 2019/2020 навучальным годзе па ініцыятыве грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" дадзены старт сацыяльна-творчаму праекту "Сямейнае чытанне". Запрашаем усіх: дзяцей, бацькоў, педагогаў прыняць удзел у праекце.
Чытайце дзецям!
Чытайце разам з дзецьмі!
Мацуйце сям'ю і краіну!
У суботні дзень ва ўстанове адукацыі адбыліся цікавыя і захапляльныя мерапрыемствы спартыўна-аздараўленчай накіраванасці: турнір па шахматах і шашках, спартыўнае свята “Фізкульт-УРА!”
У суботні дзень выхаванцы ўстановы адукацыі займаліся ў аб’яднаннях па інтарэсах спартыўнай і тэхнічнай накіраванасці. Шырокай папулярнасцю ў навучэнцаў карыстаюцца заняткі ў аб'яднаннях па інтарэсах "Юны канструктар" і “Рухомыя гульні”.
Агенцтвам тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі створаны цыкл кароткаметражных ролікаў «Аднагодкі Незалежнасці», прысвечаных 25-годдзю Канстытуцыі і інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Міні-фільмы дазваляюць зазірнуць у недалёкае мінулае нашай краіны, каб паэтапна абазначыць і абмеркаваць асноўныя вехі станаўлення беларускай дзяржаўнасці.
Глядзець можна ніжэй па спасылцы...
Сёння выхаванцы аздараўленчага лагера "Сонейка" наведалі занятак на базе рэсурснага цэнтра па бяспецы дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г. Дзяржынска"
Беларуская чыгунка арганізуе акцыі «Дзеці і бяспека», «Стоп - няправільны крок», па тэлебачанні транслююцца прафілактычныя ролікі. Відэаролікі прафілактычнага зместу з афіцыйнага YouTube-канала Беларускай чыгункі размешчаны ніжэй.
Выхаванцы аздараўленчага лагера здзейснілі экскурсію ў аг. "Волма" Дзяржынскага раёна, дзе наведалі музей быту мясцовай установы адукацыі і «ЭкаТэхнаПарк - Волма»
У аздараўленчым лагеры "Сонейка" выхаванцам прадастаўлена магчымасць умацаваць сваё здароўе праз збалансаванае харчаванне, спартыўныя заняткі (шахматны ўсянавуч, эстафеты, міні-футбол), атрымаць цікавыя веды пра экалагічны стан сваёй мясцовасці, пабываць на экскурсіі, прыняць удзел у грамадска карысных справах.
У рамках пажарна-прафілактычнай рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам” начальнік ПАВП №13 Дзяржынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юцкевіч Д.А. правёў “Хвілінку бяспекі” для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Сонейка”.
У канікулярны перыяд арганізоўваецца работа аздараўленчага лагера з 01.11.2019 па 08.11.2019. Рэжым работы: 9.00 - 16.30. Кіраўнік лагера Макась Н.І., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, тэл. 8029 752 92 36. Наш дэвіз: "Канікулы ў Вялікім Сяле – сучасна, даступна, бяспечна, на карысць". План правядзення восеньскіх канікулаў чытаць ніжэй па спасылцы
У нашай установе адукацыі ўся праца ў шосты школьны дзень накіравана на арганізацыю вольнага часу выхаванцаў, прыцягнення іх да заняткаў фізкультурай і спортам, турызмам, удзелу ў рабоце розных аб’яднанняў па інтарэсах, культурна-дасугавай, грамадска-карыснай дзейнасці. Асабліва дзеці любяць гульнявы від спорту - настольны тэніс. Кожны перапынак на першым паверсе школы, дзе ўстаноўлены тэнісныя сталы, адбываюцца баталіі. Не стаў выключэннем і шосты школьны дзень тыдня, які прайшоў пад гучнай назвай “Захавай і ўмацуй асабістае здароўе”.
Працягваецца рэалізацыя сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Восень”.
19 кастрычніка ў шосты школьны дзень тыдня выхаванцы нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у гадзіне вясёлых гульняў і эстафет, спартландыі. Вучні даказалі, што яны не толькі спартыўныя і спрытныя, але яшчэ і кемлівыя. Навучэнцы атрымалі прызы і ўзнагароды.
Мама – гэта самае святое, што ёсць у кожнага чалавека. Мы абавязаны сваім матулям галоўным святым дарам – жыццём. Нізкі паклон усім матулям за мудрасць, цярпенне і дабрыню. Хай кожны дзень для вас гучаць словы захаплення і любові, а вашы дзеці радуюць сваімі поспехамі, шчодра дораць вам сваю пяшчоту!
Ад усёй душы жадаем усім мамам – зусім маладым і тым, хто ўжо гадуе ўнукаў і праўнукаў, – моцнага здароўя, любові блізкіх, цяпла хатняга ачага і вялікага жаночага шчасця!
12 кастрычніка вучні і педагогі далучыліся да абласной акцыі "Пасадзі дрэва: зрабі Міншчыну прыгажэй!" Высаджаны дрэўцы сасны - 16 адзінак.