Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Маленькія хронікі Вялікага Сяла"

Дата: 24 марта 2018 в 20:27, Обновлено 25 марта 2018 в 11:19

<font face="Constantia" size="5">Да чытача</font>

<font face="Constantia">Шмат гадоў, як у Вялікасельскай школе існуе краязнаўчы музей «Азбука роднай гісторыі і прыроды”. Мэта, якую cтавілі перад сабой яго стваральнікі , вельмі простая. Школьны музей павінен дапамагчы дзіцяці адчуць непасрэдную сувязь з гісторыяй праз лёсы блізкіх яму людзей, дапамагчы зразумець, што гісторыю краіны стваралі не толькі ўсім вядомыя гістарычныя асобы, але і яго дзяды і прадзеды, сёння яе ствараюць яго бацькі, а заўтра – ствараць яму.</font>

<font face="Constantia">Экспанаты музея – гэта рэчы сялянскага побыту, што падарылі нам аднавяскоўцы, архіўныя дакументы і фотаздымкі, якія расказваюць пра гісторыю Вялікага Сяла. Але, бадай, самымі каштоўнымі музейнымі матэрыяламі з’яўляюцца ўспаміны людзей. Тых, хто былі сведкамі калектывізацыі, удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, ці бачылі тую вайну вачыма дзіцяці, тых, хто ў розныя гады вучыўся ў нашай школе. Нам застаецца сёння толькі шкадаваць, што ўспаміны сталі запісвацца вельмі позна: многіх з аднавяскоўцаў, каго хацелась бы паслухаць, ужо няма сярод нас. На шчасце, захаваліся ўспаміны Аляксея Несцеравіча Кавалёнка, запісаныя ў 1986 годзе, лісты Міхаіла Ігнатавіча Шавяля, якія ён напісаў у 70-ыя гады.</font>

<font face="Constantia">Гэтыя матэрыялы знаходзяцца ў музеі ў друкаваным варыянце і на электронных носьбітах. Яны дапамагаюць настаўнікам на ўроках, вучні выкарыстоўваюць іх у сваіх творчых работах. На жаль, адбываецца гэта даволі рэдка, ды і музей сустракае наведвальнікаў не часта. Менавіта таму і з’явілася ідэя стварыць кнігу, якую мы назвалі “Маленькія хронікі Вялікага Сяла”. Кніга ўяўляе сабой зборнік успамінаў, творчых і даследчых работ вучняў Вялікасельскай школы, нарысаў пра нашых землякоў, перадрукаваных з раённай газеты “Сцяг Кастрычніка”.</font>

<font face="Constantia">Матэрыялы кнігі падзелены на раздзелы. Самы значны з іх прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Шэсцьдзесят пяць гадоў, што мінулі, не сцёрлі яе з памяці ні тых, хто прайшоў яе салдатам, ні тых, у каго яна забрала дзяцінства. </font>

<font face="Constantia">Кніга, якую Вы трымаеце ў руках, існуе толькі ў двух экзэмплярах. Першы з іх – гэта музейны экспанат, каштоўнасць</font><font face="Constantia"> якога не толькі ў змесце, таму што кніга зроблена ўручную мастаком Наталіяй Мікалаеўнай Ермаловіч і майстрам Андрэем Мартынюком. Другі экзэмпляр – таксама ручной работы - бібліятэчны варыянт.</font>

<font face="Constantia">Хочацца верыць, што з бібліятэкі кніга знойдзе дарогу ў сем’і вялікасельцаў і чытаць яе будуць дзеці разам з бацькамі, дзядулямі і бабулямі.</font>

<font face="Constantia">Тамара Раманаўна Заблоцкая </font>


 

<font color="#ff0000">Кнігу чытайце на ...</font>


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.