Новости
Паважаныя наведвальнікі сайта! Ажыццяўляецца пераход сайта на новую платформу! Навіны Вы можаце прачытаць на новым сайце ўстановы адукацыі
У рамках абласной акцыі "29 добрых спраў" ва ўстанове адукацыі прайшоў вечар сустрэчы аднакласнікаў "Мы родам з адной школы..."
Установа адукацыі праводзіць вечар сустрэчы выпускнікоў 1 лютага 2020 года ў 16.00. Месца правядзення: в. Вялікае Сяло, вул. Школьная, 72, рэкрыацыя на другім паверсе. Сардэчна запрашаем усіх выпускнікоў, ветэранаў педагагічнай працы!
У шосты дзень тыдня для навучэнцаў установы адукацыі арганізаваны заняткі па навучанню плавання на базе басейна "Блакітны"
Дзяржынская раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (далей – БТЧК) правяла дабрачынную акцыю “Ёлка жаданняў” для выхаванцаў установы адукацыі. Цікава і захапляльна прайшла віктарына, танцавальная праграма. Гучалі святочныя калядныя песні. Старшыня раённай арганізацыі БТЧК Буслейка В.Б. у канцы мерапрыемства ўручыла дзецям падарункі.
З нецярпеннем дзеці і дарослыя чакаюць зімы, каб пакатацца на санках, лыжах, каньках, пагуляць у снежкі…
Але, пакуль зіма не наступіла, хлопчыкі і дзяўчынкі вабяць час у іншых спартыўных гульнях: міні-футбол, катанне на роліках.
У шосты школьны дзень тыдня ва ўстанове адукацыі прайшлі спартыўна-масавыя мерапрыемствы пад агульнай назвай “Вясёлыя конкурсы”. Пяць вучняў наведалі занятак па навучанні плаванню ў басейне “Блакітны”.
Сёння навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі занятак на базе раённага рэсурснага цэнтра па бяспецы дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г. Дзяржынска"
Цікава і змястоўна праходзяць зімовыя канікулы. Навучэнцы прынялі ўдзел у краязнаўчай бібліяпанараме "Любімая мая вёсачка - Вялікае Сяло" на базе школьнага музея "Азбука роднай гісторыі і прыроды".
У гэты ж дзень Гарадавая Паліна і Серая Алеся прынялі ўдзел у раённых краязнаўчых чытаннях "Дзяржыншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны" (дыплом ІІІ-яй ступені ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама).
Конкурсы, гульні, віктарыны... Весела, цікава, пазнавальна...
Так праводзяць вольны час выхаванцы ў аздараўленчым лагеры "Сонейка". Сёння дзеці малявалі ўпрыгожванні для каляднай ёлкі.
Праграма для выхаванцаў аздараўленчага лагера цікавая і насычаная: навагоднія ранішнікі, конкурсы і гульні, прагляд кінастужак, спартландыі, эстафеты, шахматны ўсянавуч... Важны кірунак выхаваўчай работы - прафілактыка дзіцячага траўматызму (бяспечныя паводзіны зімой, на дарозе, побач з вадаёмамі).
Напярэдадні святкавання Новага года ва ўстанове адукацыі праведзены захапляльныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». 27 снежня святочны настрой панаваў у навучэнцаў, выхаванцаў дашкольнай установы, бацькоў, гасцей. Дзецям, акрамя незабыўных эмоцый і ўражанняў, Дзед Мароз уручыў салодкія падарункі .
Гарадавая Паліна (9 клас) і Серая Алеся (6 клас) прадстаўлялі ўстанову адукацыі на раённым навагоднім дабрачынным свяце для навучэнцаў, якія дабіліся поспехаў у вучобе, спорце, творчасці, працы і грамадскай дзейнасці.
20 снежня у рамках акцыі "Нашы дзеці" батлеечны тэатр установы адукацыі прадставіў калядную казку для бацькоў.
У гэты ж дзень адбыўся бацькоўскі сход з павесткай дня: "Прафілактычныя меры па недапушчэнні гібелі дарослых і дзяцей ад знешніх прычын. Пажарная бяспека пры правядзенні навагодніх свят і канікулаў.
План правядзення зімовых канікулаў чытаць ніжэй па спасылцы
У канікулярны перыяд арганізоўваецца работа аздараўленчага лагера: 26.12.2019; 27.12.2019; 28.12.2019; 30.12.2019; 03.01.2020; 04.01.2020. Рэжым работы: 8.30 - 16.00. Кіраўнік лагера Макась Н.І., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, тэл. 8029 752 92 36. Наш дэвіз: "Канікулы ў Вялікім Сяле – сучасна, даступна, бяспечна, на карысць".
У рамках месячніка пажарнай бяспекі перад навучэнцамі выступіў начальнік ПАВП №13 Дзяржынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ст. прапаршчык унутранай службы Юцкевіч Д.А.
20 снежня 2019 года ў 15.30 адбудзецца бацькоўскі сход па прафілактыцы надзвычайных здарэнняў з дзецьмі ў перыяд зімовых канікулаў і навагодніх свят.
7 снежня 2019 года стартаваў сезонны абласны праект «Міншчына спартыўная. Зіма». Праект закліканы павысіць фізічную актыўнасць моладзі, зацікавіць яе спортам, стварыць умовы для таго, каб кожны мог знайсці сабе занятак па душы і бавіць вольны час здарова і здорава.
Ва ўстанове адукацыі ў шосты (школьны) дзень тыдня прайшла спартыўная эстафета і конкурс-спаборніцтва “Загадкі зімы”.
Жадаем паспяховай зімы, багатай на выніковы ўдзел у спартыўных спаборніцтвах!
Не многія ведаюць, што калі нулявая тэмпература трымаецца больш за тры дні, то трываласць лёду памяншаецца на 25 %, а калі на ім з'яўляецца вада, то яго грузападымальнасць памяншаецца ў 2-3 разы. У перыяд раставання лёд становіцца слабым, пакрываецца адталай вадой, набываючы пры гэтым бялёсы колер. Выходзіць на такі лёд вельмі небяспечна. Чалавек можа загінуць у вадзе ў выніку ўтаплення, тэрмічнага шоку, а таксама ад пераахаладжэння праз 15-20 хвілін пасля траплення ў ледзяную ваду.
Таўшчыня лёду не ўсюды аднолькавая. Надзвычай небяспечныя ўчасткі вадаёма: у берагавой лініі, у сцёкаў вадасцёкавых труб заводаў і ферм, у месцах, дзе б'юць ключы, ўпадаюць ручаі і рэкі, у месцах навалы снегу, у трыснягу і чароту.
Перш чым выйсці на лёд (найлепш з дарослым чалавекам!!!):
- пераканайцеся ў яго трываласці;
- выключыце знаходжанне на лёдзе вялікай кампаніяй у адным месцы;
- выкарыстоўвайце нахоженные сцежкі па лёдзе. Пры іх адсутнасці, стоячы на беразе, азначце маршрут руху, вазьміце з сабой моцную доўгую палку, абыходзьце падазроныя месцы;
- у выпадку з'яўлення тыповых прыкмет нетрываласці лёду: трэск, прагін, вада на паверхні лёду неадкладна вярніцеся на бераг, ідзіце шырока расстаўленымі нагамі, не адрываючы іх ад паверхні лёду, у крайнім выпадку - поўзаючы;
- выключыце выпадкі знаходжання на лёдзе ў дрэннае надвор'е: туман, снегапад, дождж, а таксама ноччу;
- ніколі не правярайце трываласць лёду ударам ногі.
Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 9 снежня 2019 па 10 студзеня 2020 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2019 года №652.
Нвагоднія прадстаўленні ва ўстанове адукацыі адбудуцца 27 снежня (1-9 класы: 11.00; рознаўзроставая група дашкольнай установы: 16.00) . Усіх удзельнікаў мерапрыемстваў чакаюць навагоднія сюрпрызы, конкурсы, займальнае прадстаўленне і, вядома ж, салодкія падарункі.
На тэрыторыі Дзяржынскага раёна ў мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы ў перыяд з 04 снежня па 31 снежня 2019 года праводзіцца «Месячнік пажарнай бяспекі», накіраваны на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. Чытаць план правядзення месячніка ніжэй па спасылцы...