Свята вёскі
13 ліпеня ў Паўлюцях адбылося святочнае ўшанаванне вёскі і яе насельнікаў. Вучні ўстановы адукацыі падрыхтавалі і прадставілі батлеечны спектакль. А вучаніца 5-га класа Шакаль Марыя была ўзнагароджана каштоўным падарункам і білетамі ў аквапарк як самы малодшы і актыўны жыхар вёскі! Яе творчае выступленне было прыгожым і захапляльным.