Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
2 ліпеня адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемствах прынялі удзел старшыня Бараўскога сельскага выканаўчага камітэту Кулакоўскі І.М., вучнёўскі і педагагічны калектывы ўстановы адукацыі, дырэктар Бараўскога сельскага Дома культуры Жыбуль А.В.
У рамках акцыі "Беларусь помніць. Помнім кожнага" навучэнцы ўсклалі кветкі да месцаў пахавання воінаў і партызан, мірных жыхароў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.