"Бяспека дзяцей - адказнасць дарослых"
У рамках месячніка "Бяспека дзяцей - адказнасць дарослых" начальнік ПАВП №13 Дзяржынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юцкевіч Д.А. правёў бацькоўскі ўсянавуч па стварэнні бяспечных умоў пражывання і выхавання непаўналетніх. Дзмітрый Аляксандравіч напомніў аб правілах паводзінаў паблізу вадаёмаў і пры купанні, пажарнай і электрабяспецы ("небясечнае сэлфі").
Старшыня Бараўскога сельскага выканаўчага камітэту Кулакоўскі І.М. паведаміў, што на тэрыторыі Мінскай вобласці і Дзяржынскага раёна з 16 па 27 мая 2019 года праводзіцца акцыя "Прафілактыка вачыма дзяцей", накіраваная на папярэджанне крадзяжоў веласіпедаў, ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць злачынству дадзенай катэгорыі. Ігар Міхайлавіч уручыў прысутным прафілактычныя лістоўкі.