Экскурсія ў горад Мінск
Навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі сталіцу Рэспублікі Беларусь - горад Мінск. Праязджаючы па вуліцах і праспектах, дзеці ўбачылі выдатныя архітэктурныя і скульптурныя будынкі горада. Адным з самых вядомых будынкаў, а таксама візітнай карткай краіны з'яўляецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Азнаямленчае падарожжа па горадзе працягнулася на плошчах Незалежнасці і Перамогі. Горад рыхтуецца да святкавання 74-й гадавіны Вялікай Перамогі.
Напрыканцы вучні наведалі Беларускі Дзяржаўны цырк, дзе паглядзелі юбілейнае прадстаўленне “Цудоўны дом”.