Аб’ва. Конкурс снежных фігур
26 студзеня плануецца правядзенне конкурса снежных фігур “Зімовая казка”.
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
1. Мэта каманд-удзельніц – аформіць завершаную кампазіцыю са снегу з ужываннем падручных сродкаў і інструментаў у адведзены час.
2. Не дапускаецца афармленне конкурсных работ да пачатку і пасля завяршэння часу правядзення конкурсу.
3. Пры выкананні конкурснага задання кожны ўдзельнік конкурсу забяспечвае выкананне правіл тэхнікі бяспекі пры працы з інструментам, абсталяваннем і скульптурай.
КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ
Ацэньванне снежных фігур будзе праводзіцца па пяцібальнай шкале па наступных крытэрыях:
- арыгінальнасць рашэння;
- складанасць выканання;
- чысціня і майстэрства выканання;
- выразнасць.