Юныя майстры
28 сакавіка прайшло сапраўднае свята юных майстроў Дзяржыншчыны. У гэты дзень дзяўчынкі, навучэнцы пачатковых класаў, спаборнічалі ў майстэрстве і ўменні тварыць. Традыцыйна, конкурс складаўся з двух этапаў: на першым этапе каманды прадстаўлялі вырабленыя ў працэсе сумеснай дзейнасці дамашнія работы, на другім этапе ў кантрольны час выконваліся конкурсныя работы. У конкурсе «Я і мама - майстрыхі» прыняла ўдзел Дзямяненка Надзея.